Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Два гады несвабоды Паліны

04.01.2023 политика
Два гады несвабоды Паліны

Нельга забыць, нельга дараваць.

Паліна Шарэнда-Панасюк ў закладніках роўна два гады. Два гады ні Славамір, ні Стах не бачылі сваю маму, не чулі яе голасу, не абдымалі. За гэты час Славамір вырас амаль на 30 сантыметраў і стаў зусім дарослым. Стах не адстае, прыбавіў два дзесяткі сантыметраў, засвоіў ровар і нават навучыўся плаваць.

Славамір добра памятае маму, а вось Стах быў зусім малы і ўжо ведае маму толькі па фатаздымках, нашым расповядам і прачытаным лістам ад яе. Паліна таксама бачыць дзяцей толькі на фатаздымках, якія зрэдку прапускае турэмны цэнзар. З многіх дзесяткаў фотак дзяцей, якія мы высылалі Паліне, да яе патрапілі толькі адзінкі, астатнія ішлі пад нож і ў сметніцу цэнзара.

Я заўсёды па-добраму троху зайздросціў сваякам палітвязьняў, чые родныя могуць тэліць з-за кратаў праз аўдыё і відэя званкі. Гэта сапраўднае свята, калі ты можаш некалькі разоў на месяц чуць і бачыць таго, хто знаходзіцца так блізка, але так далёка.

Дзе б Паліна не з'яўлялася, яе адразу пазбаўлялі такой раскошы як званкі родным. І за два гады гэтага так і не здарылася. Але ў мяне з Палінай свая сувязь, і я заўсёды адчуваю яе. Адчуваю яе праз адлегласці, межы, сцены і краты. Я ўпэўнены мы хутка навярстаем страчаныя гады, і у нашяй сям'і будзе шмат гадоў шчасця разам. Але мы ніколі не даруем тым, хто гэта зрабіў. Нельга забыць, нельга дараваць!

Андрэй Шарэнда, Facebook

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]