Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Незалежныя «купалаўцы» анансавалі новы экспэрымэнтальны спэктакль

20.01.2024 культура
Незалежныя «купалаўцы» анансавалі новы экспэрымэнтальны спэктакль

Прэм’ера на Youtube — сёньня.

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» 20 студзеня а 20-ай гадзіне па менскім часе пакажа на сваім YouTube-канале прэм’еру спэктакля «Камэдыя Юдзіфі».

Ролі ў ім выконваюць вядомыя беларускія акторы — Зоя Белахвосьцік, Аляксандар Гарцуеў, Аляксандар Казела, Валянціна Гарцуева.

Аўтар п’есы — Сяргей Кавалёў, рэжысэр — Павел Пасіні, сцэнаграфія — Аляксандра Канарская, пераклад — Натальля Русецкая, Малгажата Бухалік, Васіль Сёмуха.

Паводле выканаўцы галоўнай ролі Зоі Белахвосьцік, спэктакль — «пра ўсе войны сьвету, былыя, сёньняшнія і будучыя».

«Жах перад ворагамі— выклік для Юдзіфі, яе веры, чысьціні, годнасьці і вернасьці свайму народу! Яна выбірае подзьвіг. Але гэтая жанчына— не ікона, яна адна з нас», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У ім адзначаецца, што спэктакль «экспэрымэнтальны». «Час не стаіць на месцы — і яны таксама глядзяць наперад і спрабуюць новыя формы», — тлумачаць акторы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]