Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памёр руплівец беларушчыны Лявон Цімохін

14.02.2024 общество
Памёр руплівец беларушчыны Лявон Цімохін

Апошнія гады жыцця ён цяжка хварэў.

12 студзеня 2024 года памёр маладзечанскі настаўнік і паэт, вялікі руплівец беларушчыны Лявон Цімохін. Ён толькі месяц і два дні не дажыў да свайго 80-гадовага юбілею, паведамляе «Наша Нiва».

Лявон Аляксандравіч Цімохін нарадзіўся 14 лютага 1944 года пад Маладзечнам.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 горада Маладзечна, усё жыццё прышчапляў вучням любоў да беларускай мовы, культуры і гісторыі.

Таксама ён вядомы сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў адным з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечне ў часы гарбачоўскай перабудовы, таксама яго імя сярод ініцыятараў дэкамунізацыі горада, якая часткова была праведзена ў першай палове 1990-х гадоў, калі мэрам горада быў Генадзь Карпенка.

Акрамя выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці, Лявон Цімохін таксама пісаў вершы. Яны прасякнутыя любоўю да Радзімы, яе краявідаў і прыроды.

Апошнія гады жыцця Лявон Цімохін цяжка хварэў, у 2019 годзе ў яго было дыягнаставана анкалагічнае захворванне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]