Кіраўнік запатрабаваў адрэагаваць на пазіцыю Узбекістана, які прыняў рашэнне пакінуць АДКБ.
«Перш за ўсё я хацеў бы даведацца аб вашым меркаванні аб Таджыкістане. Сітуацыя няпростая і зварот прэзідэнта без увагі пакінуць нельга"», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжай, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».
Лукашэнка таксама адзначыў, што без увагі нельга пакінуць рашэнне Узбекістана. «Што за пазіцыя, што ляжыць у аснове гэтай пазіцыі?», - спытаў А.Лукашэнка. «Гэта было, як раней (прыпыненне ўдзелу ў АДКБ), ці нешта больш сур'ёзнае? Але рашэнне прымаць трэба, нікуды не дзенешся», - сказаў ён. У сувязі з гэтым кіраўнік папрасіў М.Бардзюжу праінфармаваць аб пазіцыі Узбекістана з нагоды выхаду з АДКБ.
«Вы таксама сустракаліся з кіраўніцтвам Расеі, вы ведаеце яго пазіцыю», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што «час трывожны, рэагаваць прыйдзецца, калі мы нармальная арганізацыя». «Напэўна, час правярае нас на трываласць», - заявіў ён.
У сваю чаргу Бардзюжа адзначыў, што «усе тэндэнцыі, якія мы адзначаем, яны негатыўнага плана». «Яны кажуць пра тое, што сітуацыя абвастраецца вакол постсавецкай прасторы і на постсавецкай прасторы», - сказаў генеральны сакратар АДКБ. «І Таджыкістан - гэта праява тэндэнцыі на негатыўнае развіццё становішча», - дадаў Бардзюжа.
Ён заявіў, што мае намер праінфармаваць Лукашэнку аб сітуацыі, якая складваецца ў АДКБ, у тым ліку па пытанні, звязанаму «з нотай Узбекістана з просьбай спыніць удзел у АДКБ».