Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Індэксацыі ўкладаў не будзе

Планавалі атрымаць прыбытак -- а падлічваем страты. Нацбанк не кампенсуе ўкладчыкам грошай, страчаных праз дэвальвацыю. Пра гэта, адказваючы на пытанні чытачоў газеты "CБ. Беларусь сегодня", паведаміла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова. Ды дала парады беларусам, грошы якіх падчас крызісу "згарэлі" ў банках. НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ ПРАЎЛЕННЯ НАЦБАНКУ: "Не трэба спяшацца здымаць рублёвыя ўклады, пераводзіць іх у долары і еўры. Тым больш, сітуацыя ў сусветнай эканоміцы, у Еўразвязе і ЗША даволі няпростая, і яшчэ не вядома, што будзе з іх грашыма. А па рублёвых укладах сёння будзе значна большая адсоткавая стаўка". Няздольнасць Нацбанку кампенсаваць беларусам страчаныя грошы кіраўніца фінансавай установы апраўдала тым, што сродкі "Беларусбанку" ў нацыянальнай валюце абясцэніліся гэтак сама, як і ўклады грамадзянаў. Паводле яе, цяпер на індэксацыю ўкладаў, некаторыя з якіх абясцэніліся нават у тры разы, у дзяржавы сродкаў няма. А нагадваючы беларусам пра крызіс у зоне еўра, Ермакова прызналася, што кіраўніцтва Нацбанку не ведае, як ён адаб'ецца на беларускай эканоміцы. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]