Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Класкоўскі: "Вясна" дзіка раздражняе ўлады

Паводле эксперта, пераслед Алеся Бяляцкага можа быць звязаны з шэрагам чыннікаў, адзін з іх -- раздражненне, якое выклікала ва ўладаў дзейнасць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронцам нярэдка ўдавалася ў вялікай ступені знейтралізаваць ціск на палітычных апанентаў улады -- праз аказанне прававой ды матэрыяльнай дапамогі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсіяў. «Звышзадача ўладаў тут -- паставіць на калені, паздзекавацца. А «Вясна» дапамагала трываць, дапамагала сем'ям. Гэта дзіка раздражняла, гэта проста помста», -- зазначае палітолаг. Паводле Класкоўскага, другая прычына -- спроба распачаць поўнамаштабную вайну з беларускім трэцім сектарам і праваабарончым рухам у прыватнасці. «Гэта вельмі з'яднаныя людзі, якія прыносяць уладам шмат галаўнога болю, выкрываючы тое, што робіцца за кулісамі беларускай мадэлі», -- дадаў ён.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]