Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вяртанне камісіёнак

Запаветнае слова "Сэйл" можна пабачыць цяпер у Заходняй Еўропе амаль паўсюдна. Як і вялізныя чэргі, у якіх еўрапейцы гатовыя стаяць гадзінамі. ПАКУПНІК: "Мы тут стаім дзве гадзіны і з нецярплівасцю чакаем распродажу -- каб кінуцца і скупляць усё". Чаканне, а пазней цісканіна ды бег навыперадкі акупляюцца зніжкамі, якія дасягаюць ажно 90 %. Беларусы ж да пакупак у гэтыя дні ставяцца іначай. У адным з гарадзенскіх сэканд-гэндаў адкрыўся аддзел камісійнага адзення. Добра вядомая з савецкіх часоў камісіёнка адразу знайшла сваіх кліентаў. ПАКУПНІК: "Я ўжо сем гадоў чакаю з'яўлення такой крамы". У такім аддзеле рэчы можна не толькі набыць, але і прадаць. Менавіта гэтым камісіёнка адрозніваецца ад сэканд-гэндаў, якія ў апошні год зрабіліся надзвычай папулярныя ў нашай краіне. Прывабліваюць пакупнікоў не толькі нізкія кошты, але і якасць тавараў. ГАННА ВАЙЦЯХОЎСКАЯ, УЛАДАЛЬНІЦА КРАМЫ: "Фірмовыя, добрыя рэчы, за якія не шкада аддаць такую суму. А на рынку, калі параўнаць кошты, гэта будзе нашмат даражэй". Асаблівым поспехам і ў камісійным аддзеле, і ў сэканд-гэндах карыстаецца дзіцячае адзенне і абутак, з якіх малыя хутка вырастаюць. МІНАЧКА: "Дзіцячыя рэчы вельмі дарагія цяпер, а ў сэкандах -- там і якасна і танней". Згаджаюцца і гандляры на рынках: продажы апошнім часам значна зменшыліся. Ратуюць іх толькі святы, калі дзіцячы асартымент купляюць на падарункі. ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА, «СКІДАЛЬСКІ РЫНАК»: "Перад святамі -- на Раство, на Новы год, пад ялінку бяруць падарункі. А так -- не ў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]