Святлана Чорная перайшла на сухую галадоўку. Жанчына, якая інвалід другой групы, галадае ўжо амаль месяц на знак пратэсту супраць смяротнага выраку Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Яна ўжо страціла 12 кілаграмаў. Святлана Чорная прысутнічала на судовых паседжаннях у справе тэракту ў сталічным метро, і яна сумняваецца, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей. Пра гэта яна напісала ў звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі. СВЯТЛАНА ЧОРНАЯ, ПРАЦІЎНІЦА СМЯРОТНАЙ КАРЫ: "Я не веру суду, бо ўсё было праведзена са шматлікімі парушэннямі законнасці: і папярэдняе следства, і ўласна сам суд. І тое, што не дапускалі абаронцаў, -- гэта абурыла больш за ўсё. Гэта выразныя парушэнні закону, якія ні ад каго не хаваліся. І гэта ўсе ведалі. Гэта казала пра тое, што ўсё робіцца незаконна. Такі вырак, вынесены грамадзянам нашай краіны, якія не вядома, ці вінаватыя, -- гэта пагроза ўсім грамадзянам нашай краіны". Аднак рэакцыі з Адміністрацыі прэзідэнта на ліст Святланы Чорнай дагэтуль няма. Пасля настойлівых тэлефанаванняў на "гарачую лінію" спадарыні Святлане адказалі, што яе зварот разгледзіць Камісія памілавання, але толькі тады, калі атрымае з Вярхоўнага Суда крымінальныя справы Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Пакуль жа адпаведныя дакументы да іх не трапілі. Да гэтага часу не можа адбыцца і пакаранне асуджаных. Паводле аператара "гарачай лініі", падобных лістоў ад грамадзянаў у Адміністрацыю прэзідэнта прыйшло ўжо каля сотні. Наглядныя скаргі на вырак у суд і <b>...</b>