Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

VIP-самалёт для Лукашэнкі

Шыкоўны "Боінг 767-300" хутка трапіць у Беларусь. Прэзідэнцкі лайнер, набыты ў 2005 г. для тагачаснага прэзідэнта Туркменістану Сапармурата Ніязава за $ 130 млн, цяпер паслужыць беларускаму кіраўніку. Пра дамову паміж краінамі паведаміў інтэрнэт-рэсурс "Хартыя-97". Паводле сайту, "Белавія" практычна завершыла навучаць персанал, як карыстацца і абслугоўваць новую тэхніку. Тым часам у прэзідэнцкай прэс-службе інфармацыі пра набыццё VIP-самалёта не пацвярджаюць. Між тым акурат напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі дзвюх дзяржаваў. Эксперты тлумачаць памкненне Беларусі падтрымліваць цесныя сувязі з Туркменістанам не толькі блізкасцю палітычных сістэмаў, але і тым, што афіцыйны Менск праз гэтую краіну хацеў бы атрымаць доступ да энергарэсурсаў і сыравіны. Вольга Старасціна, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]