Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чэргі на мяжы

Дзесяць, дваццаць... нават больш за дзвесце прыватных аўтаў чакалі сёння ў чарзе на пераходах беларуска-польскай мяжы. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: "Што ўплывае на чаргу? Праца памежнікаў нашых і польскіх". "Хоць і ўвялі абмежаванне раз на восем дзён, чарга не змяншаецца". "Я на тым тыдні ездзіла, і таксама вельмі доўга. Не хочуць працаваць, ці што..." Памежнікі з абодвух бакоў сцвярджаюць, што працуюць у звычайным рэжыме. А ў чэргах вінавацяць святочны ажыятаж. АЛЯКСАНДР КІСЛОЎ, БЕРАСЦЕЙСКАЯ ПАМЕЖНАЯ ГРУПА, НАЧАЛЬНІК ПРЭС-СЛУЖБЫ: "Кіроўцы ды іхныя пасажыры, якія стаяць у чарзе, -- адсоткаў на восемдзесят пяць гэта тыя, хто едзе на пераднавагоднія закупы. Людзі спяшаюцца ехаць па набыткі ў Польшчу, па электрычна-побытавыя тавары і тавары народнага спажывання, толькі і ўсяго". Невялікія чэргі ўтварыліся на мяжы з Літвою, стаяць аўтамабілі ў Мохры ў кірунку Украіны. Памежныя пераходы з Польшчаю, аднак, сярод лідараў. Удзень у Брузгах, Бераставіцы і Дамачава выезду чакалі каля 100 аўтаў, у Берасці -- Тэрэспалі -- каля 250. Чаго ж шукаюць беларусы па той бок мяжы? ПАКУПНІКІ: "Да Новага года купіць харчоў. У вас танней, чым у нас, -- харчы, гародніна, і якасць лепшая". "Найперш у вас побытавая тэхніка нашмат таннейшая, харчы нашмат таннейшыя". Пры гэтым у памежных чэргах ходзяць плёткі, што трэба найперш закупляць тэхніку, бо ўжо з 1 студзеня зменяцца правілы ўвозу. Паводле інфармацыі на сайце Мытнага камітэту Беларусі, без мыта ўвезці можна асабісты багаж вартасцю да 1500 еўраў і <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]