Улады Беларусі ішлі да эканамічнага цуду, але трапілі ў крызіс. ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Беларуская сацыяльная мадэль увайшла ў перыяд крызісу. Прычым, гэта сістэмны крызіс, які ахоплівае ўсе бакі, усе сферы жыццядзейнасці беларускае сацыяльнае мадэлі". Наступствамі крызісу сталі: страта стабільнасці, дэвальвацыя, інфляцыя, страта даверу грамадзянаў, падзенне рэйтынгу Лукашэнкі. ГАННА КРАСУЛІНА, ПРЭС-САКРАТАР АГП: "Вынік 17-гадовага кіравання мы ўсе бачым яскрава. Наймацнейшае падзенне рубля і падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва". У сітуацыі залежнасці палітычнае сферы ад сацыяльных працэсаў аўтарытарны рэжым перастаў абапірацца на большасць. ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "Вельмі дрэнна. У мяне пенсія паменшала амаль у паўтара разу". "Нармальна жывем. Лепш не трэба". "Дапамагаюць. Я не крыўдую на кіраўніцтва". "І я не крыўдую". "Заробак 1,5 мільёна ў мяне. Я не магу сабе дазволіць таго, што магла раней". "Так мы ўсе сустракаем Новы год. На адну мандарынку толькі і хапіла". Рэйтынг даверу Аляксандру Лукашэнку, паводле апошніх даследаванняў незалежных сацыёлагаў, складае толькі каля 20 %. ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Каб утрымацца, каб захаваць уладу, кіраўніцтва ўсё больш робіць акцэнт на сілавы кампанент, на рэпрэсіі супраць усіх незадаволеных". Аб'яднаная грамадзянская партыя, як адзіная, што мела антыкрызісную праграму эканомікі, зазнала не прызнанне, а рэпрэсіі. Але працягвае дзеяць. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, ЛІДАР АГП: "Планаванне ёсць, аўдыт праведзены, створаная <b>...</b>