„Шмат якія крыкуны крычалі напачатку году, што маўляў увогуле нічога немагчыма рабіць пакуль у краіне ёсць палітвязні. Мінуў год. І шмат хто з гэтых крыкуноў ужо збіраецца на парламентскія выбары, нават аклі гэтыя людзі як сядзелі так і будуць сядзець", - працягвае Мацкевіч. Ён крытыкуе беларускую апазіцыю і грамадства за бяздзейнасць: „Я ўжо стаміўся даваць каментары пра палітвязняў, таму што ўсё: было сказана на пачатку году. Можа настаў час ад меркаванняў і выказванняў брацца за розум?"