Шаснаццаць чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення трамвая з тралейбусам у цэнтры Менску некалькі гадзінаў таму. Паводле ратавальнікаў з Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, сутыкненне адбылося з-за няспраўных тармазоў трамвая, які спускаўся з горкі ды самастойна спыніцца не здолеў. Мінакі сведчаць, што кіроўца няспраўнага транспартнага сродку спрабаваў папярэдзіць людзей крыкамі. Аварыя здарылася на перасячэнні вул. Сурганава і Якуба Коласа. Частка пацярпелых дастаўленая ў шпіталі сталіцы. Акрамя людзей пацярпеў і аўтамабіль. Крыху раней на перакрыжаванні пр. Машэрава і вул. Куйбышава адбылася яшчэ адна аварыя з удзелам трамвая, які сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Валеры Руселік, "Аб'ектыў"