Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Расчараваныя ў «Cуперлато»

Эканамічны крызіс навучыў нас не толькі ашчаджаць. Таксама ён прынёс расчараванне ў латарэях, гуляць у якія было вельмі папулярна сярод беларусаў. Як падлічыў блогер Павел Бераснёў, праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў наклады "Суперлато" паменшалі амаль удвая. 19 снежня мінулага года беларусы спадзяваліся не толькі на сумленны падлік галасоў, але і на грашовыя цуды. За дзень было раскуплена 415 000 квіткоў "Суперлато". Праз год -- толькі 219 000. У сярэднім у мінулым снежні прадавалася 360 000-- 400 000 білетаў, цяпер жа гэта толькі 210 000--280 000. Зрэшты, у такім спадзе цікавасці -- нічога дзіўнага. Калі рубель за год абясцэніўся ў тры разы, прызавы фонд "Суперлато" ў рублёвым эквіваленце застаўся практычна такі самы -- дый нават зменшыўся. У канцы мінулага года ён сягаў 780 млн, сёлета даходзіць да 720 млн. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]