Беларускім сем'ям у новым годзе на электрычнасці давядзецца эканоміць. Журналісты "Камсамольскай праўды ў Беларусі" падлічылі, на колькі хопіць нормы 107 кілаватаў на гадзіну. Менавіта такі нарматыў электраэнергіі неўзабаве плануе ўвесці ўрад. Звыш нормы -- будзем плаціць паводле сабекошту. Згодна з падлікам "Камсамолкі", 107 кілаватаў на гадзіну -- гэта 7 гадзінаў працы электрапліты, ці два дні працы пральнай машыны. Норму можна выканаць, паўтара дня грэючыся ля электрычнага абагравальніка, або адзінаццаць дзён запар праседзеўшы каля камп'ютара. Лядоўня таксама выдаткоўвае 107 кілаватаў цягам адзінаццаці дзён працы. Электрачайнік норму спажывае ўсяго за два дні працы. Традыцыйную для шмат якіх беларускіх гасцёўняў жырандолю на пяць лямпачак найлепш запальваць толькі на святы -- праз чатырнаццаць дзён яе працы норма будзе перакрочаная. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"