Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сімвал Новага года

Новага года не бывае без ялінкі. І яшчэ ёсць шанец набыць зялёную прыгажуню. АЛЯКСЕЙ СЫРАВАТКА, ПРАДАВЕЦ ЯЛІНАК, ГОРАДНЯ: "Мы працуем да 31 снежня ўключна. Мы працуем. Не ўсе пункты, напэўна, будуць працаваць. Хто больш прадае, будзе працаваць дакладна. Так што ялінку можна купіць да 31 снежня ўключна, без праблемаў". Кошт ялінак залежыць ад памеру. Вагаецца ад 25 000 да 50 000 за дрэва. Попыт ёсць, але не такі, як раней. УЛАДЗІМІР ГАРОХАЎ, ГАРАДЗЕНСКІ ЛЯСГАС: "Пасля 2000 г. попыт на навагоднія дрэвы ўвесь час зніжаецца. Зніжаецца, бо ўвесь час расце кошт, і з'яўляецца шмат штучных". А штучнае дрэва, хоць і даражэйшае, -- больш практычнае. ЖЫХАРЫ ГОРАДНІ: "Менш смецця, менш клопатаў са штучнай ялінкаю". "Ёсць штучныя пахі. На жаль, мы жывем у час новых тэхналогіяў, таму імі і карыстаемся". Хоць аматараў жывых зялёных прыгажуняў таксама не бракуе. І не ўсе набываюць іх у лясгасах. Нярэдкія і спробы парушыць закон. УЛАДЗІМІР ГАРОХАЎ, ГАРАДЗЕНСКІ ЛЯСГАС: "За незаконную нарыхтоўку аднае навагодняе елкі штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў. У залежнасці ад памераў ялінкі ды ў залежнасці ад таго, у якім месцы яе ссеклі". А таму лепш не азмрочваць свята і набыць ялінку легальна. Тым больш, што аматараў жывых святочных дрэўцаў нямала. ЖЫХАРЫ ГОРАДНІ: "У нас Новы год натуральны -- і елка мусіць быць натуральная". "Пахне ялінкаю добра. Свежасць у хаце. Новы год тады атрымоўваецца". "Пах -- па-першае, уваходзіш і ведаеш, што гэта ўжо свята сапраўды". Ну а калі свята -- то самыя <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]