Вялізныя чэргі, валтузня, а часам нават і бойкі. Такі ажыятаж назіраецца ў крамах, калі там прадаецца гэтак званае сацыяльнае малако. Жыхары сталага веку прыкладаюць усе намаганні, каб ашчадзіць. Але колькасць таннага прадукту абмежаваная. На сайце "Хартыя'97" з'явілася аматарскае відэа з чарговым эпізодам малочных войнаў. Гэтым разам бойка ўзнікла ў краме "Алмі", што ў Менску.