Задаволіць насельніцтва і пераканаць Міжнародны валютны фонд. Улады Беларусі імкнуцца ўседзець адразу на двух крэслах. Насельніцтву абяцаюць рост прбыткаў. Вось толькі місія МВФ, якая сёння распачала сваю працу ў Менску, дамагаецца іх замарожвання. Грошы. Шмат грошай. Беларусь чакае ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыту на $ 7 млрд.