Уладам не да гульняў. За творчы падыход пры арганізацыі пратэставых акцыяў -- у прыватнасці, за жартаўлівы мітынг плюшавых звяроў перад Домам ураду -- Паўлу Вінаградаву паставілі дзясятку. На мове беларускай рэчаіснасці гэта азначае 10 содняў турэмнага зняволення. За такую ноч можна пасівець. Жонка актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Паўла Вінаградава, гэтак і не дачакаўшыся мужа дома, паспела звярнуцца ў Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, у КДБ і аддзяленні міліцыі. У выніку...