Колькі людзей пацярпелі ад маразоў? Падобна, што гэтая інфармацыя застаецца ў нашай краіне дзяржаўнаю таямніцаю. На пачатку лютага было вядома пра чатырох загінулых у Менску, траіх -- у Берасці ды шасцярых на Гарадзеншчыне. Але на гэтым фоне істотна адрозніваецца сітуацыя на Магілёўшчыне. Газета "Народная воля" паведамляе, што ў Магілёўскай вобласці ад пераахалоджання з 16 студзеня да 15 лютага загінулі 29 чалавек. Гэта амаль удвая больш, чым у астатніх рэгіёнах краіны, разам узятых. Прычым толькі палова гэтых людзей былі ў стане алкагольнага ап'янення.