У Маскве Дзень абаронцаў Айчыны больш нагадваў народнае гулянне ці забаву, дзе лагер прыхільнікаў кожнага з кандыдатаў меў сваіх ворагаў ды кожны на свой манер бараніўся ад іх. Балазе, і ўлады пастараліся, каб перадвыбарчыя гулянні былі як мага больш масавыя, ды абвесцілі сённяшні дзень выходным. Заспяваць частушку, проста добра павесяліцца ў цэнтры сталіцы... Галоўнае -- зрабіць гэта "За Пуціна". Арганізатары праўладнага шэсця дзеля дэманстрацыі сілы сцягнулі ў Маскву і "войскі" з рэгіёнаў.