Замест базавай велічыні, якая цяпер вызначае кошт арэнды дзяржаўнай уласнасці, хутка можа з'явіцца базавая арэндная велічыня. Адпаведны праект паступіў у Савет Міністраў. Прадстаўнікі бізнес-супольнасці радуюцца хоць і невялікай, але перамозе, бо ўлады пачулі прапанову прадпрымальнікаў. Аднак эканамісты адзначаюць палавінчатасць рашэння і прагназуюць далейшы рост арэнды для бізнесоўцаў.