Вызваліць усіх палітвязняў да 25 сакавіка, калі будзе адзначацца адно з самых значных святаў у нашай гісторыі, -- абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. З такім патрабаваннем звярнуўся да ўладаў Камітэт адзначэння гадавіны БНР. Паводле ўдзельнікаў адмысловай прэс-канферэнцыі, ідэі БНР як ніколі робяцца актуальныя для Беларусі, якой пагражае страта суверэнітэту.