Мы не зарабляем грошы дзеля грошай, мы пазіцыянуем сябе як цывілізаванае грамадства з развітымі тэхналогіямі і высакакласнымі спецыялістамі. Мы паказваем свету, наколькі мы прасунуліся ў развіцці». Анатоль Вус кажа, што на Захадзе донары больш актыўныя, чымся ў Беларусі. «Для іх гэта норма -- дапамагаць людзям. Сённяшнія тэхналогіі дазваляюць браць у донараў толькі кроў. Па сутнасці, гэта звычайная працэдура здачы крыві -- ніякага агульнага наркозу, ніякіх абязбольваючых і ніякіх наступстваў пасля гэтага не бывае», -- адзначае адмысловец.