Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кактэйль з жабаў б'е рэкорды папулярнасці ў Перу

Некаторыя п'юць яго штодня: лічыцца, што жабіна мяса мае лячэбны эфект для хваробаў лёгкіх. У вядомай закусачнай на рагу вуліцы ў Ліме, якая прадае напой ужо пятнаццаць гадоў, кліенты могуць назіраць, як яго гатуюць з больш як дваццаці інгрэдыентаў. Кактэйль мае рэзкі пах, падобны да мясцовае садавіны пад назваю ноні, якую можна знайсці ў раёне Амазонкі. Ноні, які называюць не толькі "каралеваю садавіны", але і "ванітоўным плодам", мае не толькі рэзкі пах, але і высокую пажыўную вартасць. Жабін кактэйль, паводле ўладальніка бару, робіць цела моцным, здымае стому, добра ўплывае на косткі ды зрок. Ён таксама распавёў, што жабы гадуюцца ў возеры Тытыкака на поўдні Перу. Штодня бар прадае іх калі 80 штук. Найбольш ахвочых набыць напой -- ранкам, падчас сняданку. У кактэйль могуць дадаць сокі ды нават віно. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]