Што мы ведаем пра т. зв. "вызваленчы" паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі -- фашысцкай Нямеччынай і СССР. Па-другое, насельніцтва акупаванага Чырвонай Арміяй абрашу Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Тое, што адбылося ў 1939-м, не было аніякім вызваленнем. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. А неўзабаве, менш як праз два гады, на гэтыя землі прыйшлі фашысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі. 2011 г., Беларусь