Напярэдадні 49-га Дня народзінаў Алеся Бяляцкага словы "віноўнік свята" гучаць двухсэнсоўна. Праваабаронца, якога вінавацяць у нясплаце падаткаў, ужо другі месяц застаецца за кратамі. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ПРАВААБАРОНЦА: "Я віншую цябе з Днём народзінаў, я ведаю, што ты мусіш быць у гэты дзень разам з сям'ёй, але ты таксама мусіш ведаць: у гэты дзень мы ўсе думаем пра цябе і думаем пра тваё свята..." З ліста ж, які Бяляцкі даслаў сябрам з СІЗА на вуліцы Валадарскага, бачна: праваабаронца нават там не губляе настрою. Сябры кажуць, што Бяляцкі ўжо пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Гэта азначае, што кіраўніка "Вясны" можна будзе пабачыць ў судзе -- прыкладна праз месяц. ТАЦЦЯНА РАВЯКА, ПРАВААБАРОНЦА: "Хацелася б, каб вы бераглі сябе, каб вы напісалі тое, на што не хапала часу ў працоўнай, штодзённай цягучцы: гісторыю праваабарончага руху. Зараз гэты час ёсць, хоць і час за кратамі". Іншы калега Бяляцкага з праваабарончага цэху, Барыс Звозскаў, гаворыць: самае галоўнае цяпер -- каб усе, не толькі блізкія і сваякі, былі щпэўненыя: нічога супрацьзаконнага ён не рабіў. БАРЫС ЗВОЗСКАЎ, ПРАВААБАРОНЦА: "Бяляцкі не злодзей, ён не прысвойваў сабе нічога, ён не багаты чалавек, гэта глупства, гэта хлусня. Усё, што было накіравана на дзейнасць у Беларусі ў справе абароны правоў чалавека, абароны не самога сябе, а іншых людзей, гэта накіроўвалася менавіта на гэтыя мэты. І тысячы людзей пра гэта ведаюць, тыя, хто атрымліваў гэтую дапамогу". Цягам 15 гадоў праваабарончы цэнтр <b>...</b>