Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Два на два". Анонс Сяргея Навумчыка

Хто планаваў забойства Зянона Пазняка і Сяргея Навумчыка? Як лідарам БНФ удалося выехаць з Беларусі ды як іхны ад'езд у 1996 г. паўплываў на геапалітычную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Якім чынам да эміграцыі лідараў апазіцыі спрычыніўся прэзідэнт Украіны Леанід Кучма? Пра ўсё гэта Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык распавядаюць у праграме «Два на два» на «Белсаце». Праграма прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Упершыню пасля вымушаных уцёкаў у 1996 г. Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык далі супольнае інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу. Вы дазнаецеся таксама, ці адчувае Пазняк сваю віну за прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Пра тое, як Лукашэнка ствараў фракцыю беларускага парламенту «Людажэры за вегетарыянства» і чаму першы прэзідэнт Беларусі не галасаваў за незалежнасць краіны. У чым унікальнасць беларускага шляху да незалежнасці. Усё пра камуністаў «з беларускаю душою», «здраду» Станіслава Шушкевіча і пра тое, чаму апазіцыя мела толькі тры дні на тое, каб дамагчыся незалежнасці Беларусі. Адказы тагачасных лідараў апазіцыі на пытанні Паўла Мажэйкі ды Дзмітрыя Гурневіча вы пачуеце ў праграме «Два на два» на «Белсаце» 1 і 8 кастрычніка а 21:15, паўторы ў нядзелі 2 і 9 кастрычніка а 12:25, у аўторкі 4 і 11 кастрычніка а 19:00, а таксама ў сераду 5 і 12 кастрычніка а 22:30. Глядзіце праграму таксама на старонцы www.belsat.eu у наступныя дні пасля трансляцыі.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]