Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Два месяцы на фармальнасці

Суд у справе тэракту ў менскім метро можа скончыцца ў сярэдзіне лістапада. Калі не здарыцца нічога неардынарнага. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала. Фігурантаў справы -- Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва -- абвінавачваюць сярод іншага ў здзяйсненні выбухаў у Віцебску ў 2005 г. і ў сталіцы 3 ліпеня 2008 г. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што злачынцаў, якія гадамі хаваліся ад следства, яны знайшлі праз два дні пасля тэракту ў метро. Усяго праз два месяцы з пачатку слуханняў справы, фігурантам якой пагражае нават смяротнае пакаранне, можа быць абвешчаны і прысуд. У параўнанні з падобнымі працэсамі тэмпы сапраўды надзвычайныя. Гучныя крымінальныя справы аб тэрактах у Токіа, Мадрыдзе і Лондане цягнуліся гадамі. А суд над нарвежскім тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам, які сёлета ў ліпені забіў 77 чалавек, пачнецца толькі ў наступным годзе.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]