Двое ў тваім доме. Хто яны? Нагляднікі, каты, гэбісты, якія спрабуюць стаць тваім ценем, ці проста людзі? АЛЯКСЕЙ МАСЛАДУДАЎ, АКТОР «ТЕАТР.DOC»: "Як акторам, нам цікава зразумець, што гэта за людзі, якія раніцаю прачынаюцца ды ідуць на працу ў чужую кватэру". Маскоўскі "Тэатр.doc" працуе над пастаноўкаю "Двое ў тваім доме", у аснове якой хатні арышт паэта і экс-кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева. Двое кадэбістаў назіралі не толькі за тым, каб арыштаваны не пакідаў кватэры і не кантактаваў ні з кім, акрамя жонкі, але і каб не падыходзіў да вокнаў, каб не слухаў радыё і не карыстаўся камп'ютарам. Але кантралююць і ахоўнікаў, бо ж уся кватэра праслухоўваецца. МІХАІЛ УГАРАЎ, РЭЖЫСЁР, КІРАЎНІК «ТЕАТР.DOC»: "Мы назвалі гэта "драма прасторы". Гэта вельмі дакладнае азначэнне. Яно псіхалагічнае, не мае ніякіх адносінаў да палітыкі. Але ў выніку гэта, безумоўна, палітычны спектакль". "Тэатр.doc" спецыялізуецца на дакументальных спектаклях, у якіх фігуруюць сапраўдныя людзі, рэальныя факты і дыялогі. КАЦЯРЫНА БАНДАРЭНКА, ДРАМАТУРГ «ТЕАТР.DOC»: "Мы размаўлялі з людзьмі са штабу Някляева, размаўлялі з самімі Уладзімірам і Вольгаю, размаўлялі з адным кадэбістам у адстаўцы, які ўвёў нас у курс таго, як звычайна вядуць сябе кадэбісты на такім відзе службы". Збіты яшчэ да заканчэння галасавання ў дзень выбараў, выкрадзены са шпіталю, Уладзімір Някляеў вярнуўся дамоў праз шэсць тыдняў турэмнага зняволення. І тады больш як на тры месяцы вязніцаю стаў ягоны ўласны дом. УЛАДЗІМІР <b>...</b>