ЧАРГОВЫ ФІНАЛ АЗАРАНКІ Вікторыя Азаранка -- у фінале тэніснага турніру ў Штутгарце, прызавыя якога складаюць 740 000 долараў. Пасля цяжкай перамогі ў 1/4 над нямецкаю спартоўкаю Монаю Бартэль сёння Віка даволі ўпэўнена пачувалася на грунтовым корце і не пакінула шанцаў польцы Агнешцы Радваньскай.