Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Неабходнае падтрыманне

Салодкі прыём дома. Але -- толькі пасля васьмі месяцаў і дзесяці дзён горычы выпрабаванняў. Павел Вінаградаў летась 19 снежня быў на Плошчы, быщ асуджаны на 4 гады, быў этапаваны ў "Ваўчыныя норы". Сёння... ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Буду займацца тым, чым і займаўся. Толькі ў тысячу разоў лепш, у тысячу разоў актыўней. Вось у такім рэчышчы. Трэцяя "крыміналка", я мяркую, будзе -- але яна будзе апошняя ўжо. Пасля гэтага мы пераможам". У паразе 19 снежня Павел вінаваціць і нескаардынаваныя дзеянні арганізатараў. І тое, што Уладзімір Някляеў быў збіты яшчэ да пачатку акцыі. Сёння гаворыць, што неабходнасць пераменаў наспела ў самім грамадстве. ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Не заўсёды, каб зрабіць добрую акцыю і неяк паўплываць сітуацыю ў краіне, не заўсёды -- як гэта сказаць -- не заўсёды патрэбная апазіцыя". Калі ёсць неабходнасць, сам народ яднаецца на пустым месцы, без палітычнага рэсурсу. Патрэбная толькі салідарнасць. А без яе, як і без падтрымання таксама, Павел не даў бы рады прайсці свой няпросты шлях. Ад самага пачатку побач была ягоная сяброўка Святлана. Пасля суду і этапавання Паўла ў калонію яна прыняла рашэнне пабрацца з ім шлюбам. Белае сукенкі не надзявала -- палічыла, што гэта недарэчна на вяселлі за кратамі. Святлана першая сустрэла Паўла на чыгуначным вакзале, калі палітвязня памілаваў Лукашэнка і той выйшаў на волю. СВЯТЛАНА ВІНАГРАДАВА, ЖОНКА БЫЛОГА ПАЛІТВЯЗНЯ: "Я была ўпэўненая, што ён не збіраўся і не збіраецца спыняць сваёй дзейнасці <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]