Падчас унікальнага шоу атлеты з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Галандыі спаборнічалі ў пяці практыкаваннях падымання цяжараў. Самаю відовішчнаю стала, вядома, цяга БелАЗу ў запрэжцы. 30-тонны кар'ерны самазвал на 3,4 метра працягнуў беларус Вячаслаў Астапенка.