Нямцоў пра Еўразійскі Саюз: Інтэграцыі дыктатураў быць не можа «Дыктатуры схільныя акурат да такога «акуклівання», закрыцця межаў, каб нішто не выходзіла і не ўцякала», -- гаворыць апазіцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў пра магчымасць стварэння Еўразійскага Саюзу. Ідэю новай структуры ў артыкуле пад сваім подпісам агучыў прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін, надрукаваўшы тэкст у газеце «Известия». «Артыкул Пуціна напісаны «суконнаю» савецкаю моваю. Яўна Пуцін ніякіх адносінаў да гэтага артыкулу не мае, яго пісалі спічрайтэры, -- мяркуе Барыс Нямцоў. -- Гэта такі перадвыбарчы трук, мэта якога -- паказаць, што Пуцін -- аб'яднальнік славянскіх земляў. [...] Што датычыць палітычнай інтэграцыі, дык гэтага не адбудзецца». Паводле Нямцова, добрых адносінаў паміж дыктатарамі чакаць не варта: кожны змагаецца за ўладу і спрабуе падпарадкаваць іншага. Лукашэнка ў выніку «безразважнага жахлівага ўбогага праўлення» давёў краіну да глыбокага эканамічнага крызісу, таму Уладзімір Пуцін абавязкова скарыстаецца гэтаю сітуацыяй, каб «хаця б у эканамічным сэнсе паставіць краіну на калені». «Лукашэнка -- яўна не той чалавек, які эканоміку можа выратаваць, чалавек з маніякальнымі ўяўленнямі не толькі пра ўладу, але і пра эканоміку, гэта дыктатар у маразме. Відавочна, што ён уладу проста так аддаваць не будзе, у тым ліку і Пуціну, свайму заклятаму сябру», -- працягвае наш суразмоўца. Барыс Нямцоў перакананы, што сапраўдная інтэграцыя паміж нашымі краінамі «можа быць толькі тады, калі Расея і <b>...</b>