Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вольскі ў новым амплуа

Дзвесце тысячаў беларускіх рублёў -- за такі кошт прадалі апошні асобнік першай кнігі Лявона Вольскага, прынесены на прэзентацыю. Першай сур'ёзнай кнігі, як дадае пісьменнік. Ягоныя літаратурныя здольнасці выявіліся шмат гадоў таму у часопісе "Крыніца", узгадваюць сябры музыкі. АЛЯКСАНДР ПАМІДОРАЎ, МУЗЫКА: "Вельмі цікавыя былі апавяданні. І ведаеце, канкурэнцыю пэўную складалі нават такому аўтару нашаму славутаму, як Адам Глобус". Назва "Міларусь" зборнік атрымаў паводле аднаго з апавяданняў. На прэзентацыі Лявон Вольскі прыадчыніў нам заслону яго зместу. ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, МУЗЫКА, АЎТАР КНІГІ: "На чарговым сходзе беларускіх прагрэсіўных сілаў, якіх шмат і якія будуць адбывацца ўвесь час, людзі прагрэсіўныя вырашылі, што галоўнае, што нам замінае, гэта няправільная назва". Адзін з варыянтаў, якія запрапанавалі героі апавядання, быў "Міларусь". У гэтым, кажуць фанаты, увесь Лявон Вольскі. Патрыятычны ды вельмі шчыры. СЯРГЕЙ, АМАТАР ТВОРЧАСЦІ ВОЛЬСКАГА: "Проста чалавек, які хоча паказаць сваю думку і, напэўна, неяк паўплываць на іншых". Прыклад музыкі ўжо дакладна паўплываў на ягоных калегаў. ВЕРАНІКА КРУГЛОВА, СПЯВАЧКА: "Мы зараз усіх падбухторваем гэтаю тэмаю. Ува ўсіх ёсць нейкія гісторыі, уражанні, гастролі, жыццё, рок-н-рол урэшце наш беларускі вельмі моцны". Дый сам Лявон Вольскі кажа, што гэта не апошняя ягоная кніга. Мяркуючы з таго, што "Міларуссю" наведнікі прэзентацыі зачытваліся наўпрост у клубе, літаратурны поспех музыку гарантаваны. ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, МУЗЫКА, АЎТАР <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]