Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сацыяльна значны дэфіцыт

Чым накарміць сваіх дзяцей? Гэтае пытанне кожны дзень вырашаюць маладыя бацькі. Дарослая ежа нядаўнім немаўлятам не падыходзіць, даводзіцца набываць кашы, пюрэ, кансервы. Аднак апошнім часам мясныя кансервы для дзяцей беларускай вытворчасці зніклі з крамаў. На паліцах -- вялікі выбар, але толькі на садавіну і гародніну. Мясных кансерваў няма і не будзе. Прадаўцы самі ў разгубленасці -- тавар ішоў "на ўра". МАРГАРЫТА МАРГЕЛАВА, АДМІНІСТРАТАРКА КРАМЫ «КУПАЛАЎСКІ»: "Нідзе замовіць іх няма магчымасці, бо іх няма ні ў воднага пастаўніка, і дзе замовіць -- мы не ведаем". Маладая маці Аляксандра Вербава не менш за месяц шукала беларускія дзіцячыя кансервы па ўсёй сталіцы. І вельмі ўзрадавалася, калі сваякі з іншых гарадоў змаглі перадаць некалькі бляшанак. АЛЯКСАНДРА ВЕРБАВА, МАЛАДАЯ МАЦІ: "Шмат дзяцей толькі іх і ядуць, напрыклад, мой дзіцёнак есць толькі гэтыя кансервы, таму для мяне гэта насамрэч праблема". Праблема ўзнікла з-за кошту, лічаць эксперты. Дзіцячае харчаванне -- сацыяльна значны прадукт, і кошт на яго рэгулюецца адміністрацыйнымі метадамі. Гэта і стварае дэфіцыт. СЯРГЕЙ ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: "Асноўная логіка ўладаў у тым, што ёсць нейкі сацыяльны кошык, таму давайце рэгуляваць кошты на гэты кошык. А калі ты пачынаеш рэгуляваць, заніжаць кошты, утвараюцца дыспрапорцыі, дыспарытэты ці то з коштамі ў Расеі, ці то ўнутры краіны". У Беларусі недарагія кансервы актыўна набывалі не толькі бацькі, але і пенсіянеры, і ўладальнікі сабакаў і катоў. Стограмовая <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]