Адзін з самых лаяльных людзей да кіраўніка краіны ў ягонай камандзе. Гэтак называюць ўжо былога міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аб адстаўцы чарговага прыбліжанага чыноўніка ўсцяж выклікае новыя пытанні. АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ ПРАКУРАТУРЫ: "Я мяркую, што галоўная прычына наступная: былы міністр у спісе невыязных. Мы бачылі, як раней Лукашэнка прыбраў Васілевіча. Ён хоча паказаць Захаду, што ў яго ўжо новыя міністры, якія змогуць размаўляць на міжнародным узроўні" Афіцыйнай прычыны адстаўкі Галаванава ў прэс-службе прэзідэнта не называюць. Незалежныя ж медыі ўжо звязалі яе з адначасовым пазбаўленнем пасады яшчэ аднаго чыноўніка -- дырэктара дэпартаменту геалогіі Міністэрства прыроды Уладзіміра Карпука. Як перадае агенцтва БелаПАН, апошні страціў працу за парушэнні заканадаўства пры выкананні геолагавыведных працаў. У прыватнасці, гаворка вядзецца пра заніжаныя кошты свідраванняў на прыватных падворках. У сваю чаргу ў незалежным выданні "Наша Ніва" з'явілася інфармацыя, што надзел, на якім праводзіліся працы, належыць... цяпер ужо былому міністру юстыцыі Віктару Галаванаву. Але прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці хвалююць не прычыны апошніх адставак, а пытанне, што можа змяніцца пасля сыходу з пасады як былога міністра юстыцыі Віктара Галаванава, гэтак і экс-генпракурора Рыгора Васілевіча. Тым больш што кіраваныя чыноўнікамі ведамствы наўпрост уплываюць на судовую сістэму. АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ <b>...</b>