Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Народны сход -- праз 3 дні

Хто вінаваты ў развале эканомікі ды збядненні народу? Хто крадзе народныя грошы? Калі адменяць сістэму прымусовых кантрактаў? Такія пытанні задаюць уладзе арганізатары Народнага сходу. ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ, АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: "Хай гавораць людзі не праз прызму тэлевізара ці праз друк кшталту сайтаў. Хай шчыра гавораць з людзьмі. І я думаю, яны могуць пачуць шмат новага таго, чаго не чуюць у сваіх кабінетах". Кіраўнікі мясцовых уладаў больш як 20 гарадоў Беларусі атрымалі запрашэнне на сход. Афіцыйных адказаў пакуль няма. Тым не менш, сваё стаўленне да ініцыятывы ўлады ўжо выказалі. Ператрусамі канфіскацыямі ўлётак ды арыштамі. 12 актывістаў па ўсёй краіне былі затрыманыя і асуджаныя за рыхтаванне да акцыі. ЛЮДМІЛА ДЗЕНІСЕНКА, ПАРТЫЯ «СПРАВЯДЛІВЫ СВЕТ», БЕРАСЦЕ: "Паводле закону аб масавых мерапрыемствах сходы, якія праводзяцца на мясцовым узроўні, не патрабуюць дазволу ўладаў. Дастаткова згоды мясцовых жыхароў». Таму ў выпадку, калі грамадзяне ўсё робяць у адпаведнасці з законам, адзінае выйсце -- скарэктаваць "недапрацоўванні". Напярэдадні Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўнесла змены і дапаўненні ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". АНАТОЛЬ ГЛАЗ, ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ: "Пасля зацвярджэння закону прэзідэнтам мы правядзем маштабнае навучанне людзей, якія маюць дачыненне да кантролю за ажыццяўленнем гэтага закону". Змены ў закон ужо дазваляюць аднесці правядзенне флэш-мобаў да пікетавання. Пад забарону трапяць несанкцыянаваныя акцыі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]