Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пакупнік Ісландыі Хуан Нубо ў сваім офісе

Кітайскаму мільярдэру не даюць набыць кавалак Ісландыі Адзін з самых багатых людзей Кітаю, бізнесовец Хуан Нубо кажа, што хоча стварыць на гэтай тэрыторыі экалагічна чысты курорт. Урад Ісландыі баіцца геапалітычных наступстваў. Уладальнік карпарацыі "Zhongkung Group", якая займаецца нерухомасцю і турыстычнымі аб'ектамі, змагаецца з уладамі Ісландыі за права набыць 300 кв. км, што складае 0,3 % тэрыторыі краіны. На зямлі месцяцца ісландскія нацыянальныя паркі ды ўчастак адной з самых доўгіх рэкаў краіны -- галоўнай крыніцы вады для Ісландыі. Бізнесовец прапаноўвае за зямлю каля $ 8,8 млн. Угода сутыкнулася з шматлікімі юрыдычнымі ды палітычнымі перашкодамі. Першае -- ісландскае заканадаўства строга абмяжоўвае набыванне зямлі замежнікамі. Другое -- пабудова курорту дазволіць прадстаўнікам кітайскага бізнесу замацавацца ў Ісландыі. Газета "Financial Times" піша, што, магчыма, за мільярдэрам Нубо стаіць урад КНР, які хоча, набыўшы частку Ісландыі, выставіць прэтэнзіі на арктычны шэльф і завалодаць яшчэ не адкрытымі запасамі энергарэсурсаў. Ёсць і іншы аспект -- эканоміка Ісландыі моцна пацярпела пасля фінансавага крызісу 2008 г., а таму краіне патрэбныя сур'ёзныя фінансавыя ўліванні. Афіцыйны Рэйк'явік спачатку пагадзіўся на прапанову былога функцыянера камуністычнай партыі Кітаю, а пасля заявіў, што трэба ўважліва прааналізаваць усе ўмовы меркаванага пагаднення. Сам мільярдэр кажа, што яго цікавіць толькі бізнес і падкрэслівае, што створыць у Ісландыі новыя працоўныя месцы <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]