У Маскве набліжаецца да развязкі працэс над "Pussy Riot". Сёння дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала па тры гады турмы для кожнай з удзельніц панк-малебну ў галоўнай царкве Расеі. Надзею Талаконнікаву, Марыю Алехіну ды Кацярыну Самуцевіч абвінавачваюць у "хуліганстве, матываваным рэлігійнаю нянавісцю". Хто каго ненавідзіць і дзе сканчаецца тонкая мяжа вольнасці слова і веравызнанняў? belsat.eu