Дзеянні Расеі напэўна ўскладняць і без таго крытычную сітуацыю ў беларускім дзяржаўным скарбе. Сваю занепакоенасць выказала на паседжанні Савету Міністраў старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова. Налета сума вонкавых выплатаў Беларусі складзе амаль 8 мільярдаў долараў, што практычна раўняецца аб'ёму нашых золатавалютных рэзерваў.