Крывавая, брутальная, але тым не менш -- урачыстая экспазіцыя. Цяперашнія працы, выстаўленыя ў галерэі "Ў", аб'ядноўвае тэрмін "ар-брут" -- "грубае мастацтва" з інтуітыўным характарам творчасці ды маргінальным стаўленнем да прафесійнага майстэрства. Вобраз Чыкацілы грае тут галоўную ролю. У цэнтры ўвагі -- партрэт маньяка ды ягоных ахвяраў. Аўтары запэўніваюць: успрымаць такія творы трэба спакойна. МІХАІЛ СЯНЬКОЎ, МАСТАК: "Калі мае працы ў кагосьці выклікаюць шок -- гэта бяда спажыўцоў мастацтва. Хтосьці глядзіць на працы ды вычувае шок -- значыцца, глядач проста непадрыхтаваны". Міхаіл ладзіць сваю першую буйную выставу. Нараджэнне новага імя ў сучасным беларускім мастацтве супала з другім днём народзінаў галерэі "Ў". Арт-пляцоўка сучаснага мастацтва, што прэзентуе актуальную беларускую і еўрапейскую культуру, з пачатку свайго існавання рэалізоўвала найбольш смелыя праекты. ГАННА ЧЫСТАСЕРДАВА, АРТ-ДЫРЭКТАРКА ГАЛЕРЭІ «Ў»: "Мы заўжды адчыненыя для ўсіх, уваход на ўсе нашыя імпрэзы свабодны. Мы вельмі радыя, што гэтак шмат людзей нас наведвае. Некаторыя людзі становяцца нашымі бізнес-партнёрамі, сябрамі. Шмат хто ладзяць выставы ў нашых памяшканнях". Цяжка паверыць, але раней у гэтых памяшканнях па чарзе прадавалі гародніну, беляшы ды чабурэкі, і нават прымалі шклатару. Сённяшняя галерэя -- яшчэ і ўдалы камерцыйны праект: месца цалкам сябе акупляе, што, паводле стваральнікаў, гаворыць пра запатрабаванасць. АЛЯКСАНДР ВАСІЛЕВІЧ, ДЫРЭКТАР РЭКЛАМНАЙ АГЕНЦЫІ: "Гэта асноўнае, што <b>...</b>