Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Народны сход

Менск. Ліе дождж. Але на плошчы Бангалор сотні людзей з простымі патрабаваннямі Побач -- працаўнікі КДБ са знаёмымі камерамі. Але тут тыя, хто не баіцца. УДЗЕЛЬНІКІ НАРОДНАГА СХОДУ, МЕНСК: "Надакучыла цярпець, надакучыла бачыць у людзях страх -- у вачах тых, хто мяне атачае, у вачах блізкіх людзей". "Што было ў 90-х, тое і цяпер. Інфляцыя, нулі за рублямі, і няма перспектываў". Патрабаванні беларусаў адлюстраваныя ў рэзалюцыі: спыніць рост коштаў, праіндэксаваць заробкі, пенсіі ды стыпендыі, адмяніць кантрактную сістэму, правесці свабодныя выбары. Прагнуць гэтага мільёны людзей. Адкрыта -- толькі сотні. УДЗЕЛЬНІЦА НАРОДНАГА СХОДУ, МЕНСК: "У нас насельніцтва, а не народ. Калі б у нас быў народ, то нас тут было б шмат. Нічым не цікавяцца". Прывялі людзей на Народны сход прадстаўнікі палітычных арганізацыяў і незалежных прафсаюзаў. Колькасць пратэстоўцаў яны называюць прадказальнаю. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, БЕЛАРУСКІЯ ХРЫСЦІЯНСКІЯ ДЭМАКРАТЫ: "Палітыкі толькі ствараюць умовы, каб людзі сабраліся і выказвалі свой пратэст. Насамрэч колькасць людзей залежыць ад падрыхтаванасці грамадства. Відавочна, што сёння беларусы не гатовыя да масавых акцыяў пратэсту". Іншую прычыну называе былы палітвязень -- Мікіта Ліхавід. МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Ва ўлады трэсліся рукі, яны не ведалі што рабіць, намагаліся ўсімі магчымымі спосабамі затрымаць людзей на працы, на вучобе, пагражалі, што ў іх пачнуцца праблемы". Часткова сваё абяцанне ўлады стрымалі. У сталіцы затрымалі каля 10 <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]