Акцыі падтрымання беларусаў ды Народнага сходу прайшлі сёння ў розных краінах свету: Злучаных Штатах, Чэхіі, Бельгіі ды ў суседняй Літве. У суседняй Вільні з ініцыятываю падтрымаць удзельнікаў Сходу выступіла грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь", а таксама грамадзянска-палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве. СТАСІС КАЎШІНІС, ПРАВААБАРОНЦА, ВІЛЬНЯ: "Гэтыя акцыі абавязковыя, пакуль ў Беларусі ёсць хоць адзін палітвязень. Яны мусяць праходзіць ва ўсіх краінах, дзе ёсць нейкія актывісты, якія падтрымліваюць палітзняволеных, якія падтрымліваюць дэмакратызацыю Беларусі". ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ, КАМПАНІЯ «ГРАМАДЗЯНСКАЯ БЕЛАРУСЬ»: "Акцыі за мяжою робяцца для падтрымання людзей. Я сам гэта добра ведаю -- наколькі важна ведаць, што і ў іншы краінах думаюць пра Беларусь, памятаюць пра Беларусь і змагаюцца за новую, свабодную Беларусь". Нягледзячы на невялікую колькасць ўдзельнікаў, акцыя прыцягнула ўвагу шматлікіх мінакоў. Менавіта інфармаванне жыхароў суседняй краіны пра актуальныя палітычныя, ды сацыяльна эканамічныя падзеі ў Беларусі было адною з галоўных мэтаў арганізатараў. Сяргей Марчык, "Аб'ектыў"