Кожны кіроўца ведае: калі ў машыне штосці не так, то ўвесь час даводзіцца штосці падкручваць і напраўляць. Вось і цяпер урачыста абвешчаная чарговая камапнія рэфармавання і скарачэння дзяржаўнага апарату. Пра кадравую палітыку беларускіх уладаў вядучы праграмы Максім Жбанкоў размаўляе з экспертам Ліберальнага клубу Мікітам Бяляевым.