У інтэрв'ю Уладзімір Падгол згадаў пра тое, як ладзіліся дыктоўкі на самым пачатку: «Як у нашай гісторыі ёсць Каліноўскі, гэтак у гісторыі дыктоўкі ёсць свой Каліноўскі. Гэта Барыс Хамайда з Віцебску. Гэта жывы помнік. Ён падчас першай дыктоўкі на сваім «Пляцы Волі» ў цэнтры Віцебску паставіў столік, магнітафон, дзе голасам Валерыя Саўко была начытаная дыктоўка, і пачаў пісаць. Праз некалькі хвілінаў яго атачылі міліцыянты, а яшчэ праз некалькі -- аўтаматчыкі. І Барыс Хамайда пісаў у атачэнні аўтаматчыкаў!».