Для крызіснай Беларусі парадаксальная сітуацыя. Больш за 1000 прадпрымальнікаў жадаюць працаваць, аднак ім не даюць. ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Гэта абсурд сапраўды. У 90-я ў крызіс наадварот людзям не было куды падзецца, ім паніжалі арэндную плату, падаткі не плацілі -- каб людзі маглі выжыць. Сёння выкідаюць на вуліцу...» Бо на месцы іхнай працы -- Чэрвеньскім рынку -- іранскі інвестар плануе пабудаваць шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр. Беларускіх жа прадпрымальнікаў улады запрашаюць перамясціцца на шэраг іншых гандлёвых аб'ектаў, сярод якіх «Ждановічы» і Камароўскі рынак. АЛЯКСАНДР КАЛІНОЎСКІ, КАМІТЭТ ЭКАНОМІКІ МЕНГАРВЫКАНКАМУ: «Калі нехта хоча на вуліцу, няхай ідзе. Вы бізнесоўцы, ведзяце бізнес на свой страх і рызыку, за свае сродкі. Ніхто вас туды гвалтоўна запрашаць не будзе». Пераезд на іншыя рынкі, дзе прапанова перавышае попыт, падвышэнне арэнднай платы, страта працоўнага месца і поўнае банкруцтва. Такую перспектыву мае тысяча чалавек, якія цяпер плацяць падаткі і ўтрымліваюць свае сем'і. ІРЫНА УЮНОВА, ПРАДПРЫМАЛЬНІЦА: «Сёння нам прапаноўваюць пачынаць новы бізнес. Па сутнасці, гэта тая самая цяжкая праца. Мне застаўся да пенсіі год. І я не адчуваю сілаў пачынаць новы бізнес». Пра тое, што рынак зачыняць рана ці позна, было вядома і так. Але надзеі, і небеспадстаўныя, былі. ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Давайце патэлефануем зараз спадару Ладуцьку. Набярыце на гучную сувязь і спытайце: спадару Ладуцька, вось ты прыйшоў на рынак, ты прыйшоў нас падмануць?» У чэрвені, падчас страйку <b>...</b>