У дзяржаўнае прадпрыемства «Фаўна гораду» прывозяць беспрытульную жывёлу з усяго Менску. Тут іх трымаюць цягам пяці дзён, пасля -- некаторых з іх усыпляюць. Рэпарцёры праграмы «Маю права» пабывалі ва ўстанове, каб на свае вочы пабачыць, у якіх умовах утрымліваюцца жывёліны. Але ў тых, хто застаўся жыць, умовы -- жахлівыя. Снег у місках -- гэта не выпадковасць. Жывёліны ядуць яго замест таго, каб піць ваду, бо ў маразы яна проста замярзае. «Вальеры халодныя, ніхто не адмаўляе, што іх не ацяпляюць. Гэта проста нерэальна», -- зазначае заатэхнік прадпрыемства. Грошай хранічна бракуе. Прытулак выжывае яшчэ і за кошт таго, што прынясуць валанцёры.