Ніка працуе манікюрніцаю ў салоне прыгажосці. Неяк дзяўчына адчула, што закахалася ў... адну з кліентак салону -- Ганну. Гэтае пачуццё змяніла ўсё ейнае існаванне, абудзіла з дрымоты мастацкія здольнасці дзяўчыны. І цяпер, як толькі выпадае час, Ніка займаецца жывапісам. Гераіня распавядае пра сябе і сваё каханне да жанчын і мастацтва... рэж. Яўген Шапчыц, 2013 г., Беларусь