Фільм паказвае цяперашняе беларускае войска -- ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў -- Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю -- яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы. рэж. Антон Цялежнікаў, 2011 г., Беларусь.